Новы Амбасадар Яе Вялiкасцi ў Беларусi
Сп. Фіёна Гіб прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Беларусi
Сп. Фіёна Гіб была прызначана Амбасадарам Яе Вялiкасцi ў Рэспубліцы Беларусь у якасці пераемніка сп. Бруса Джэймса Бакнела, які будзе пераведзены на іншую пасаду Дыпламатычнай Службы. Сп. Гіб прыступіць да сваіх новых абавязкаў у студзені 2016 г.
Сп. Гіб пачала працаваць ў МЗС Вялікабрытаніі ў 1990 г. і займала пасады ў Лондане і за мяжой. Яна працавала ў Берліне, Кіеве, Магадзішу, Басры - дзе была намеснікам генеральнага консула ў 2008-2009 гг. - і ў Сане, дзе была намеснікам кіраўніка місіі. Яе найбольш нядаўняе прызначэнне было ў Лондане ў якасці намесніка кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі, якая ахоплівае шырокае кола пытанняў ў галіне палітыкі, бяспекі і культуры.
Каментуючы свае прызначэнне Амбасадарам Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь, сп. Гіб сказала:
Для мяне вялікі гонар быць прызначанай Амбасадарам Яе Вялікасці ў Беларусі. Я з нецярпеннем чакаю магчымасці пасупрацоўнічаць па шэрагу пытанняў з беларускім урадам і з няўрадавымі арганізацыямі. У тым ліку я спадзяюся далучыцца да вырашэння праблем, з якімі мы ўсе сутыкаемся ў нашым імкненні да дабрабыту, бяспекі і забяспечання правоў чалавека ў Еўропе і за яе межамі.
CURRICULUM VITAE
Поўнае імя: | Фіёна Гіб |
студзень 2016 – цяперашні час | Амбасадар Яе Вялікасці ў Рэспубліцы Беларусь |
2012 – цяперашні час | МЗС Вялікабрытаніі, Намеснік кіраўніка Дэпартамента па кіраванню праектамі |
2012 | Прадстаўніцтва ў Самалі, Намеснік кіраўніка місіі |
2010 – 2012 | Сана, Намеснік кіраўніка місіі |
2008 – 2009 | Басра, Намеснік генеральнага консула |
2005 – 2008 | МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па барацьбе з тэрарызмам |
2003 – 2005 | МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент па нераспаўсюджванні зброі |
2001 – 2003 | МЗС Вялікабрытаніі, Кіраўнік аддзелу, Дэпартамент экалагічнай палітыкі |
1999 – 2001 | МЗС Вялікабрытаніі, Памочнік міністра, Офіс міністра замежных спраў |
1995 – 1998 | Кіеў, Кіраўнік аддзелу |
1992 – 1995 | Берлін, Віцэ-консул |
1990 – 1992 | супрацоўнік МЗС Вялікабрытаніі |
1990 | Пачала працу ў МЗС Вялікабрытаніі |
Усе апошнія навіны можна знайсці на старонцы МЗС на сайце gov.uk: www.gov.uk/fco
Сачыце праз Твітэр за навінамі МЗС @foreignoffice і за парадамі наконт падарожжаў @fcotravel
Updates to this page
Апублікавана 2 Ліпень 2015Апошняе абнаўленне 25 Студзень 2016 + show all updates
-
CV update
-
First published.